Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.

(Ніл Гілевіч)

У беларускі чацвер, 20 лютага, да міжнароднага дня роднай мовы, у 3 “А” класе прайшло мерапрыемства «Літаратурная гасцёўня «Я-беларус! Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі…». Так, дзеці пазнаеміліся з творчасцю такіх беларускіх пісьменнікаў, як Р.Барадулін, А.Вольскі і інш. Вучні з захапленнем чыталі творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.